Асноўныя тэмы:
Рэалізацыя 6-й Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС абмеркавана ў Палацы Незалежнаці. Традыцыя ў гэтым годзе парушана не будзе – Прэзідэнт наведае пацярпелыя рэгіёны!
Прапановы па ўдасканаленні банкаўскай сістэмы павінны быць падрыхтаваны да чэрвеня. Прэзідэнт разгледзіў пытанні развіцця фінансавага сектару краіны.
Парламенцкія будні: члены Савета Рэспублікі правядуць сёння адзіны дзень прыёму грамадзян у Магілёўскай вобласці, сенатары наведаюць усе раёны.
Дэпутаты прымуць 12 законапраектаў па падтрымцы эканомікі ва ўмовах санкцыйнага ціску. Пасяджэнне 8-й сесіі Палаты прадстаўнікоў пройдзе сёння.
Беларускі бок заклікае не дапусціць узурпацыі краінамі-донарамі права іншых дзяржаў на вызначэнне іх уласнага шляху ўстойлівага развіцця.
Беларусь і Кітай аб'ядноўваюць агульныя намаганні ў супрацьстаянні інфармацыйнай агрэсіі Захаду.
Гарантаваць харчовую бяспеку ў поўным аб'ёме, а лішкі прадаць. У Мінску адкрыўся шосты міжнародны форум «Беларусь мясная».
«Кветкі Вялікай Перамогі»: дыялог пакаленняў пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Разам супраць міжнародных санкцый ва ўмовах палітызацыі спорту ў свеце: сумеснае пасяджэнне камісій алімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі пройдзе сёння ў Мінску.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.