Асноўныя тэмы:
Пачуць меркаванне кожнага: грамадскае абмеркаванне адразу двух заканадаўчых актаў праходзяць па ўсёй краіне. Тэзісы закона аб Усебеларускім народным сходзе і Выбарчага кодэкса тлумачаць на дыялогавых пляцоўках і працоўных калектывах.
У Саюзнай дзяржаве плануюць распрацаваць мадэльны закон, які рэгулюе фінансаванне НКА. Пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюза дзвюх краін па бяспецы і абароне напярэдадні прайшло ў Мінску і Маскве.
Беларусь мае намер нарошчваць перавалку грузаў праз астраханскія парты. Урадавая дэлегацыя нашай краіны з візітам у Астраханскай вобласці.
Аграрыі не падвялі: наша краіна па выніках года плануе дасягнуць рэкорднага экспарту прадуктаў харчавання і ўраджаю збожжавых.
«ФАКТАР.BY» на «Беларусь 1»: каманда Белтэлерадыёкампаніі запускае паказ тэлекастынгаў самага маштабнага вакальнага тэлешоу краіны.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.