Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 28.03.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 28.03.2023
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 28.03.2023

Асноўныя тэмы:

Рабочы тыдзень у Палацы Незалежнасці пачаўся з кадравых прызначэнняў. Аляксандр Лукашэнка абнавіў топ-мэнэджараў шэрагу прадпрыемстваў, змяніў кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады. Ратацыя кадраў адбылася і ва ўрадавым пуле.

Беларусь і Расія вырашылі асноўныя, сістэмныя пытанні эканамічнай інтэграцыі. У Маскве перамовы правялі прэм'еры дзвюх краін, таксама прайшло пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Прысутнасць Беларусі на афрыканскім кантыненце: перспектывы нашага супрацоўніцтва з Зімбабвэ – у цэнтры ўвагі. З афіцыйным візітам гэтымі днямі ў Мінску міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ.

Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў нашай краіне, выключэнне складаюць толькі Віцебская і Магілёўская вобласці. Найбольш актыўна палявыя работы ідуць на поўдні.

Навука – апора дзяржавы ў стварэнні моцнай эканомікі, фарміраванні гуманітарнай прасторы, заснаванай на пераемнасці спрадвечных духоўна-маральных арыенціраў. Прэзідэнт Беларусі накіраваў прывітанне ўдзельнікам Кангрэса маладых вучоных Беларусі і Расіі.

Статус «Культурная сталіца года» у наступным годзе будзе нададзены Бялынічам. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: