Асноўныя тэмы:
На чарговым пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі сёння будуць разглядацца прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах Прэзідэнта Беларусі і ўрада.
Парламенцкія слуханні на тэму «Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз'яднання заходнебеларускіх зямель у складзе БССР» запланаваны ў парламенце.
Павышэнне эканамічнай эфектыўнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў і іх канкурэнтаздольнасць абмяркуюць сёння падчас выязнога пасяджэння дэпутаты, навукоўцы і вытворцы.
Першы міжнародны форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) адкрыецца сёння ў беларускай сталіцы.
«Прадбачыць крызіс і быць гатовым да яго» – такая актуальная тэма Сусветнага дня абароны працы, які адзначаецца сёння.
Унікальныя рэчы Радзівілаў вярнуліся ў Нясвіжскі замак. Іх знайшлі падчас даследаванняў у крыпце касцёла Божага цела ў 2017 годзе.
Маладыя таленты Беларусі працягваюць паказваць сваё выканаўчае майстэрства ў Вялікай студыі Дома радыё.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.