Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 28.05.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 28.05.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 28.05.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

У СНД трэба паставіць больш сур'ёзныя задачы і ажыццявіць прарыў. Аб планах і перспектывах Садружнасці гаварылі Прэзідэнт Беларусі і старшыня Выканаўчага камітэта – Выканаўчы сакратар СНД.

Работа ў арганізацыях і прадпрыемствах Упраўлення справамі Прэзідэнта, актыўны выхад на новыя напрамкі работы ў афрыканскім, лацінаамерыканскім і азіяцкім рэгіёнах абмеркаваны на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Віктарам Шэйманам.

Мінск сёння прымае саміт кіраўнікоў урадаў Садружнасці. На парадку – больш за дзясятак пытанняў.

Беларусь разлічвае на падтрымку Расіі ва ўмовах націску, што ўзрос з боку Захаду.

Сёння запланавана чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Будзе разгледжаны V раздзел Асноўнага закона, які  рэгулюе мясцовае самакіраванне.

Першы форум медыйнай супольнасці Беларусі «СМІ ў эпоху лічбавізацыі» праходзіць у сталіцы.

Сапраўдныя патрыёты краіны, дастойныя нашчадкі славы гераічных продкаў. Сёння адзначаецца Дзень пагранічніка.

Вялікі гала-канцэрт з удзелам уладальнікаў Гран-пры і лаўрэатаў Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» адбудзецца 29 і 30 мая ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: