Асноўныя тэмы:
Мінск прымае вялікі міжнародны форум. Асноўная тэма дыскусій «Глабальны сусветны (бес)парадак і галаваломка Еўразійскай бяспекі».
Дыялог паміж Усходам і Захадам, умацаванне мер даверу і прадухіленне канфрантацыі. Сваімі меркаваннямі па міжнароднай сітуацыі ў свеце, а таксама як супрацьстаяць сучасным выклікам, на трэцяй Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы падзяліліся шматлікія спікеры, аналітыкі, эксперты.
Варшава будзе гатовая адкрыць два пераходы на граніцы з Беларуссю: у Баброўніках і Кузніцы. Заява прагучала ў Беластоку на Форуме Еўрапейскага Саюза па пытаннях з'яднання граніц і развіцця.
У Беларусі дадзены старт 18-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. Сёлета беларускія і расійскія спецыялісты сумесна будуць выконваць некалькі мерапрыемстваў у сферы геалогіі і геафізікі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.