Асноўныя тэмы:
VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага. Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны указ і правёў нараду па пытаннях падрыхтоўкі да маштабнага мерапрыемства.
Міністэрства фінансаў Беларусі не бачыць праблем з пагашэннем дзярждоўгу ў 2021 годзе.
Выкарыстанне лічбавых тэхналогій у падатковай сферы ў наступным годзе пашырыцца. Профільнае міністэрства зрабіла больш зручнай аплату падаткаў анлайн.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вывучае прапановы беларусаў па пытаннях сацыяльнай палітыкі. Напярэдадні ў Баранавічах абмеркаваны магчымасці змянення тэрмінаў дэкрэтнага водпуску.
Сёлета на Гомельшчыне па ініцыятыве абласнога аграпрамысловага Саюза ўпершыню правялі конкурс на званне лепшага кіраўніка сельскагаспадарчай арганізацыі.
На стварэнне неабходнай інфраструктуры на Дзяржаўнай граніцы ў бліжэйшую пяцігодку плануецца накіраваць больш за 234 мільёны рублёў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.