Асноўныя тэмы:
Час патрабуе ад кожнага з беларусаў думаць не толькі пра сябе, але і пра краіну – Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у Навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці.
У Беларусі працягваецца марафон добрых спраў – дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Сёння ў Палацы Рэспублікі пройдзе Галоўная ёлка краіны.
Эканоміка адапціравалася да новых умоў: удалося спыніць разгон інфляцыі, а таксама не дапусціць рэзкага зніжэння даходаў насельніцтва. Прэм'ер-міністр правёў сутрэчу з назіральным саветам Банка развіцця.
Беларусь летам 2023 года ўвойдзе ў актыўную фазу падрыхтоўкі адзінага дня галасавання. Старшыня Цэнтрвыбаркама абмеркаваў з моладдзю ўключэнне ў важныя палітычныя працэсы.
На 2023-ці год у Беларусі захоўваецца сацыяльная скідка 10% у магазінах для ўразлівых слаёў насельніцтва. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак падпісалі дадатковае пагадненне.
Свая іронія лёсу: прэм'ера беларуска-расійскага мастацкага фільма «Аліўе» адбудзецца сёння ў кінатэатрах.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.