Асноўныя тэмы:
Мінск – Улан-Батар: перспектывы супрацоўніцтва. Прэзідэнт Беларусі з дзяржаўным візітам знаходзіцца ў Манголіі. Плануецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з лідарам азіяцкай краіны.
Сёння ў Беларусі стартуюць мерапрыемствы Еўразійскага міжурадавага савета. Два дні ў цэнтры увагі актуальныя пытанні будучыні еўразійскай пяцёркі.
Сёння ў Алматы пройдзе пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Удзел у ім прыме і беларуская парламенцкая дэлегацыя.
Беларусь і КНР плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя.
З 1 ліпеня ў Беларусі будзе зменены парадак выплаты пенсій і іншых сацыяльных выплат. Раскажам падрабязнасці.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.