Асноўныя тэмы:
Ход жніва, работа інтэграцыйных структур у АПК і вытворчасць айчынных вакцын – шырокае кола пытанняў абмеркавана падчас сустрэчы Прэзідэнта з губернатарам Віцебскай вобласці.
У Беларусі ўдалося гарантаваць бесперабойную работу прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу.
Апошнія вынікі сацапытання: падтрымка з боку насельніцтва становіцца яшчэ большай. Больш за 76% беларускіх грамадзян давяраюць Прэзідэнту.
Першых 6-тысячнікаў на жніве ўзнагародзілі ў Дзяржынскім раёне. Лепшымі у краіне яны сталі на айчыннай тэхніцы «Гомсельмаша».
Урок ад Першага: Аляксандр Лукашэнка у Дзень ведаў правядзе ўрок гісторыі, які будзе трансліравацца ва усіх школах і ВНУ.
Тым часам сістэма адукацыі Беларусі гатовая да пачатку навучальнага года.
Конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад» аб'яўлены ў краіне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.