Асноўныя тэмы:
Названы імёны лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі Прэзідэнта ў сферы культуры і мастацтва і «Беларускага спартыўнага Алімпу» за 2020 год.
«Сфарміраваныя асобы і прыклад для пераймання» – Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам краіны.
Пашыраны паўнамоцтвы памочнікаў Прэзідэнта – інспектараў па абласцях і Мінску.
У краіне пачалося вылучэнне дэлегатаў на VI Усебеларускі народны сход.
Беларускі навагодні баль для моладзі адбыўся ў Палацы Незалежнасці.
У Беларусі газіфікаваныя ўсе гарадскія пасёлкі. Заключны этап работ – пасёлак Крывічы.
Эстафета святочнага настрою стартавала на хвалях Беларускага радыё.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.