Асноўныя тэмы:
Самы цікавы перыяд электаральнай кампаніі – перадвыбарная агітацыя – пачынаецца сёння ў Беларусі.
Экспертная супольнасць абмяркоўвае асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект па пытаннях дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей – чарговае пасяджэнне дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдзе сёння.
Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Ушацкага раёна перагледзяць. Большасць паказчыкаў тут выконваюць, але не хапае новых праектаў, ініцыятыў, рацыянальнага падыходу.
Які аўтамабіль стаў лідарам продажаў у нашай краіне летась і калі ў Беларусі будзе створаны электрамабіль? Вынікі работы аўтамабільнай галіны Беларусі за 2023 год агучылі напярэдадні.
Таксама раскажам, якія спецыялісты запатрабаваныя сёння ў эканоміцы і чым адметны адукацыйны турызм у нашай краіне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.