Асноўныя тэмы:
Саюзны адказ Мінска і Масквы на заходнія санкцыі, умацаванне кааперацыі і стварэнне новых праектаў, развіццё тэхналагічнага патэнцыялу. У развіццё дамоўленасцей Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі урады актывізавалі работу.
Дэлегацыя Пензенскай вобласці Расіі сёння наведае Мінск. Наша краіна для расійскага рэгіёна – адзін з галоўных стратэгічных партнёраў.
Экспертна-медыйны форум «Саюзная дзяржава: эканамічная інтэграцыя – задачы развіцця», прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, пройдзе сёння.
Больш за 4 млн бежанцаў з Украіны прыбылі ў суседнія з ёй краіны, у тым ліку і Беларусь. Напярэдадні яшчэ адзін мабільны пункт дапамогі ўкраінскім бежанцам адкрыўся ў Гомельскім раёне.
Знізіць залежнасць ад імпарту і наступстваў заходняга націску дазволіць актыўная работа сумесных праектаў. Тэму абмеркавалі ў Мінску на пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД.
Сёння завяршаецца прыём заявак на XI Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.