Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі наведае з дзяржаўным візітам Манголію. Лідары краін абмяркуюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва для максімальна поўнага раскрыцця патэнцыялу беларуска-мангольскіх адносін.
Цэнтральна-азіяцкая краіна для Беларусі – перспектыўны рынак па многіх напрамках. Каментарый эксперта нашай праграмы.
Пад амністыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі патрапяць больш за 7,5 тыс. чалавек. Дэпутаты адразу ў двух чытаннях прынялі законапраект аб амністыі.
Міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва, пачнецца сёння ў Гродне.
У Беларусі набірае тэмпы зялёнае жніво. Прэзідэнт Беларусі праінспектаваў эксперыментальныя палі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Ацэнка –станоўчая.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.