Асноўныя тэмы:
Пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці і народнага адзінства Беларусі – у цэнтры увагі парламентарыяў, грамадскіх арганізацый і маладых патрыётаў краіны.
Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года абмяркуюць сёння на пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Беларусь прэзентуе эканамічныя магчымасці ў Таджыкістане. Прадукцыю ключавых галін айчыннай прамысловасці аб'яднаюць пад агульным брэндам Made in Belarus.
Крызіс пры ўмелым кіраванні можа стаць кропкай росту. За 2020 год рэзідэнты СЭЗ «Гомель-Ратон» стварылі больш за 700 новых працоўных месцаў. Адзначаны рост па вытворчасці і па экспарце прадукцыі.
Прадпрыемства «Святлопрыбор» ва умовах пандэміі замацавалася на больш трывалых пазіцыях на рынку краін ЕАЭС.
У Лідскім раёне замежныя інвестары ўкладаюць уласны капітал у сельскую гаспадарку.
Сёння ў Беларусі вядзецца актыўная работа па ўмацаванні і развіцці мінеральна-сыравіннай базы. Задача – максімальна ўключыць карысныя выкапні ў прамысловую распрацоўку.У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі атрыманы першыя ацэнкі ўзроўняў уздзеяння навуковых станцый на паветранае асяроддзе Антарктыкі. Даследаванні беларусаў апублікаваны ў аўтарытэтным міжнародным навуковым часопісе.
14-я рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пачалася ў Беларусі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.