Асноўныя тэмы:
Стан эканомікі, гатоўнасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы пад ціскам санкцый, новыя інструменты падтрымкі чарнобыльскіх тэрыторый – Прэзідэнт прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра.
Пра адметнасці закона аб абароне персанальных даных грамадзян гутарым з госцем нашай праграмы.
У Беларусі ўводзіцца забарона на рэгістрацыю жыллёвых аблігацый – дакумент абараняе інтарэсы грамадзян, якія інвесціруюць у жыллёвае будаўніцтва.
Беларусь рыхтуецца адзначыць свята Вялікай Перамогі – ладзіцца шмат розных мерапрыемстваў, флэшмобаў, патрыятычных акцый.
Да акцыі #Ромажыві далучыліся і супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Электронная культура».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.