Асноўныя тэмы:
Прэзідэнтам Беларусі памілаваны 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці. Генеральны пракурор анансіраваў чарговае пасяджэнне камісіі па памілаванні, дзе будуць разгледжаныя яшчэ прашэнні асуджаных.
Фарміраванне адзінага рынку энергарэсурсаў – задача, якую паступова вырашаюць краіны Еўразійскага эканамічнага саюза. Госць «Радыёфакта» – намеснік міністра энергетыкі Беларусі.
Тэрмін абмежаваны: у сталіцы да 13 верасня павінны быць завершаны ўсе работы па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезону.
Сёння ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных – дзень адчыненых дзвярэй. Упершыню для грамадзян будзе арганізаваны «офіс прававой дапамогі».
Які ён, «Культурны код»? Сёння ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальная кінапрэм'ера.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.