Асноўныя тэмы:
Прафесіяналы, адданыя краіне. Удасканаленне заканадаўства аб дзяржаўнай службе абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта. Статус дзяржаўнага служачага падымецца высока, але і патрабаванні будуць адпаведнымі.
Беларусь рыхтуецца адзначыць Дзень Перамогі. Традыцыйна напярэдадні 9 Мая праходзіць шмат розных мерапрыемстваў. Святочныя адрасы сёння: Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў.
Сімвал вечнай мужнасці і адвагі ў бронзе. У Мінску адбылася цырымонія адкрыцця помніка малдаўскаму воіну, Герою Савецкага Саюза Іону Солтысу.
Беларускія і расійскія гісторыкі выдалі першы вучэбны дапаможнік «Расія і Беларусь: нарысы сумеснай гісторыі». У даследаванні – шмат унікальных дакументаў, якія публікуюцца ўпершыню.
Сёння прафесійнае свята адзначаюць работнікі радыё, тэлебачання і сувязі. Каналы Беларускага радыё падрыхтавалі падарункі і сюрпрызы слухачам.
Віншаванні, узнагароды і шчырыя эмоцыі. Завяршыўся Х Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.