Асноўныя тэмы:
У Беларусі замацоўваюцца новыя выбарчыя цэнзы для кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта. Парламентарыі ў першым чытанні прынялі змяненні ў закон «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» і разгледзелі шэраг законапраектаў у эканамічнай сферы.
Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай і яго сустрэча са Старшынёй КНР застаюцца ў «топе» аналітычных артыкулаў заходняй прэсы.
Беларусь імкнецца выйсці на новы ўзровень кааперацыі з В'етнамам. Працягваецца афіцыйны візіт урадавай дэлегацыі Беларусі ў гэтую рэспубліку.
8 снежня – знакавы дзень для Беларусі і Расіі. 24 гады таму быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне сёння становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі дзяржаў і народаў, якія з'яўляюцца наследнікамі пераможцаў. У Мінску працягвае работу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аб папярэджанні генацыду і адказнасці за яго.
Сёння на тэлеканале «Беларусь 1» пачнуцца прамыя эфіры самага папулярнага і непрадказальнага вакальнага шоу краіны «Фактар Бай».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.