Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 9.02.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 09.02.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 9.02.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Фінальныя штрыхі падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта.

Роля прафсаюзаў, моцныя рэгіёны, патрыятычнае выхаванне моладзі – Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку працягваем абмяркоўваць у нашым эфіры.

Калектыўнае пісьмо працоўных Беларусі супраць санкцый адпраўлена ў Савет Еўрапейскага саюза. Подпісы паставілі больш за 1 мільён 130 тысяч чалавек.

Беларусь разлічвае да 2025 года нарасціць экспарт сельгаспрадукцыі да $7 млрд. Агучым планы на гэты год.

Брэст атрымае мільён долараў на ўкараненне разумнай вытворчасці. Праект, які рэалізуе Міністэрства эканомікі сумесна з ААН, разлічаны на два гады.

Унікальны аб’ект, аналагаў якому няма ў Беларусі, завяршаюць у Жыткавіцкім раёне.

Фотавыставу «Дыпламатыя як мастацтва» прэзентавалі ў Генеральным консульстве Расіі ў Брэсце.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: