Асноўныя тэмы:
Беларускія ратавальнікі прыступілі да работы ў Турцыі.
У Беларусі працягваецца кампанія па дэклараванні даходаў. Хто абавязаны падаць дэкларацыю, нагадае спецыяліст.
Стымуляваць дзелавую ініцыятыву і весці актыўны дыялог бізнесу з уладай: пасяджэнне Генеральнай асамблеі Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў прайшло ў Мінску.
Завяршэнне самай маштабнай інвестпраграмы, перапрацоўка больш за 800 млн тонн чорнага золата. Флагман беларускай нафтахіміі «Нафтан» адзначае 60-годдзе.
Ад хлеба, мяса і саленняў да пушніны: чаго дасягнулі і што запланавалі на перспектыву прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі Беларусі – раскажам у нашай праграме.
Толькі прафесійныя медыцынскія паслугі і камфортнае знаходжанне. За мінулы год на экспарце стаматалагічных паслуг Беларусь зарабіла 300 тысяч долараў. Сёння адзначаецца Міжнародны дзень стаматолага.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.