Асноўныя тэмы:
Супрацоўніцтва ў прамысловасці і галіне харчовай бяспекі, умацаванне гуманітарных сувязей. Прэзідэнт Беларусі сёння правядзе ў Мінску перагаворы з прэм'ер-міністрам Пакістана.
Мадэрнізацыя радыёвяшчання, адаптацыя да змяненняў медыяспажывання, развіццё ў сацыяльных сетках. Перспектывы нацыянальнага радыёвяшчання абмеркавалі на калегіі Міністэрства інфармацыі.
Будаваць жыллё трэба там, дзе ёсць патрэба ў кадрах. На семінары-нарадзе ў Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі Канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года, а таксама накірункі ўдасканалення нарматыўнай прававой базы ў гэтай сферы.
Толькі наперад! Раскажам, як рыхтуюцца хакеісты мінскага «Дынама» да другога раўнда Кубка Гагарына.