Асноўныя тэмы:
Эканоміка, будаўніцтва, добраўпарадкаванне. Прэзідэнту далажылі аб перспектывах развіцця Мінска;
Забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе;
У Беларусі праходзіць маштабнае сацдаследаванне. Галоўная мэта – вывучыць меркаванні, чаканні і запыты беларусаў для больш якаснай і эфектыўнай падрыхтоўкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку;
Генеральныя трэніроўкі парада 9 Мая ў Мінску пройдуць 2 і 6 мая. Усяго ў парадзе прымуць удзел больш за 4 тысячы чалавек ад усіх ваенных ведамстваў і структур Беларусі.