Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Стёпочкиной, 2.03.2026
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 02.03.2026
«Радиофакт» с Натальей Стёпочкиной, 2.03.2026

Асноўныя тэмы:

Чарговая гарачая кропка на сусветнай карце. Сітуацыя на Блізкім Усходзе – у топе навін.

Распрацоўка агульных падыходаў да стандартызацыі, кантроль над якасцю беларускіх і расійскіх тавараў і абарона нашага сумеснага рынку. Раскажам, як Беларусь і Расія будуць сінхранізаваць работу ў рамках новастворанага Камітэта па стандартызацыі Саюзнай дзяржавы.

Дысцыпліна і парадак – аснова любых тэхналагічных працэсаў. Сітуацыя ў жывёлагадоўлі, у прыватнасці, утрыманне жывёл , – у цэнтры ўвагі Прэзідэнта.

Распрацавана і зацверджана сярэднетэрміновая праграма дзейнасці Нацыянальнага банка да 2030 года. Акцэнт на праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку.

Веладарожкі, кантэйнеры, знос старых дамоў – Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі падвяло вынікі Года добраўпарадкавання. Актыўнасць праявілі і грамадзяне.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: