Асноўныя тэмы:
Інтэнсіўнасць беларуска-расійскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах неабходна падтрымліваць. Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі тэлефонную размову.
Эканоміка Беларусі летась спрацавала добра. Працаваць сёлета, па словах кіраўніка ўрада, трэба будзе напружана, але пастаўленыя мэты цалкам рэалістычныя.
Для назірання за выбарамі Прэзідэнта Беларусі акрэдытаваны міжнародныя наглядальнікі з больш як 40 краін, сёння – апошні дзень, калі суб'екты могуць накіраваць сваіх прадстаўнікоў у якасці нацыянальных наглядальнікаў у адпаведныя тэрытарыяльныя ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Асноўныя мерапрыемствы «Марафона адзінства» пачнуцца сёння ў Мінску. Кожны дзень у яго рамках у сталіцы па 12-13 актыўнасцей.
Міністэрства абароны з 20 студзеня па 31 сакавіка правядзе конкурс дзіцячага малюнка «Яны змагаліся за Радзіму», прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.