Асноўныя тэмы:
Беларусь стала цэнтрам унікальнай міжнароднай аперацыі. На польска-беларускай граніцы завяршыўся абмен затрыманымі па формуле «пяць на пяць».
Яны лепшыя ў мадэрнізацыі вытворчасцей, асваенні новых рынкаў экспарту, у сельскай гаспадарцы. Працягваем знаёміць з пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва за пяцігодку і за мінулы год.
Унікальны сплаў, незвычайная вага, цікавасць нумізматаў. Сёння ў продаж паступяць першыя памятныя манеты, адчаканеныя ў Беларусі.
Цяпер навіны з Паднябеснай яшчэ больш аператўына на тэле- і радыёканалах. Прадстаўніцтва Белтэлерадыёкампаніі афіцыйна адкрыта ў Пекіне.
«Кожны трэці». Канцэрт-рэквіем, прысвечаны трагічным старонкам гісторыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паказваюць у Казані.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.