Асноўныя тэмы:
Сацыяльнае дыстанцыраванне, каранцін для кантактных асоб і адмена масавых мерапрыемстваў. Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя віталі меры, што прымае Беларусь у барацьбе з каронавірусам, і далі свае рэкамендацыі.
На гэтым тыдні пачнуць рабіць экспрэс-тэсты на COVID-19. Гэта хутчэй, танней і даступней, чым цяперашняя дыягностыка.
Комплекс мер па барацьбе з вірусам абмяркоўваюць у Еўразійскім эканамічным саюзе. На тыдні чакаецца відэасаміт ЕАЭС.
Сітуацыя на рынку працы: бармены і турыстычныя агенты засталіся без спраў, затое павысіўся попыт на кур'ераў і вадзіцеляў.
У школьнікаў працягнулі канікулы і каб яны не сумавалі, студэнты педагагічнага ўніверсітэта падрыхтавалі для іх відэалекцыі.
У сталіцы завяршаецца рэканструкцыя Плошчы Перамогі.
У праваслаўных вернікаў сёння Вялікі панядзелак — пачатак Страстнога тыдня.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.