Асноўныя тэмы:
Адкрываецца вясенняя сесія беларускага парламента. У першы дзень дэпутаты разгледзяць ратыфікацыю візавага пагаднення з ЕС.
Амаль чвэрцьстагоддзя разам: Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў. Раскажам пра самыя значныя саюзныя праграмы.
Наталля Качанава па даручэнні Прэзідэнта Беларусі запрасіла ў нашу краіну экспертаў сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Урад увёў жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на спажывецкім рынку – павышэнне не больш чым на паўпрацэнты ў месяц.
Дні адчыненых дзвярэй дыстанцыйна праводзяць ВНУ краіны.
У Беларусь вяртаюцца пералётныя птушкі. Паназіраць за імі запрашае акцыя «Жывая вясна».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.