Асноўныя тэмы:
Усіх, хто прыязджае у Беларусь, чакае каранцін на два тыдні. Урад зацвердзіў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каронавіруса. Таксама разгледжаны меры па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі.
У сталіцы фарміруюць базу валанцёраў для дастаўкі пажылым людзям прадуктаў і лекаў.
Расія з сённяшняга дня спыняе рэгулярныя і чартэрныя авіязносіны. Як будуць перамяшчацца беларусы?
Парадак дня вясенняй сесіі зацвердзілі на Савеце Палаты прадстаўнікоў.
Сёння Сусветны дзень тэатра! Раскажам пра гучныя пастаноўкі онлайн і офлайн.
X Factor Belarus працягвае шукаць таленты. На гэты раз журы накіравалася у Гомель.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.