Асноўныя тэмы:
Курс на далейшае выбудоўванне дружбы і супрацоўніцтва: асноўны дзень дзяржаўнага візіта Аляксандра Лукашэнкі ў КНР пачаўся з сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітая Лі Кэцянам.
Эвалюцыйнае развіццё, заснаванае на вопыце дзяржаўнага будаўніцтва, стала асновай праграмы палітычнай партыі «Белая Русь». У Нацыянальнай бібліятэцы адбылося першае абмеркаванне праектнага дакумента.
Падпісаны міжурадавыя пагадненні па фарміраванні цаны на расійскі газ для Беларусі да 2025 года.
У Адукацыйным цэнтры бяспекі і жыццядзейнасці падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН у Беларусі.
Міжнародныя зімовыя спартыўныя гульні «Дзеці Азіі-2023» у разгары. У беларусаў ужо пяць узнагарод – два серабра і тры бронзы. Сёння, 1 сакавіка, будзе самы насычаны дзень спаборніцтваў – разыгрываюцца 17 камплектаў медалёў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.