Асноўныя тэмы:
Беларусь зацікаўлена развіваць адносіны з Бразіліяй і ў палітыцы, і ў эканоміцы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з паслом лацінаамерыканскай краіны.
Ход уборачных работ і сітуацыя вакол нашых межаў: Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі прыняў удзел у пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта у Гродне.
Аграрыі Нясвіжскага раёна першымі ў Мінскай вобласці намалацілі 100 тысяч тон.
Паглядзеўшы стрым, заказаць, напрыклад, беларускі шакалад з Мінска ў Пекін: раскажам аб дзейнасці нацыянальнага павільёна Беларусі ў кітайскіх сацыяльных сетках.
Цэнтр Усекітайскай асацыяцыі журналістаў адкрыўся ў Мінску.
У 42 дзяржаўныя ВНУ залічылі амаль 28 тысяч абітурыентаў на бюджэт.
«Белавія» падоўжыла палётную праграму ў Мурманск да канца сакавіка наступнага года, а з сённяшяга дня пачынае ажыццяўляць палёты ў Індыю.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.