Асноўныя тэмы:
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі.
Стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі і адзіныя падыходы да энергарэсурсаў абмеркавалі падчас анлайн-саміту ЕАЭС.
Наступны тыдзень у Беларусі прысвецяць аналізу сітуацыі з каронавірусам. Пра новаўвядзенні ў барацьбе з пандэміяй ішла гаворка на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ.
Сёння работнікі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці адзначаюць прафесійнае свята.
У Мінску ў рамках гарадскога суботніка моладзь навядзе парадак у лесапарку «Мядзвежына».
XXXV адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад» стартуе сёння ў горадзе на Дзвіне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.