Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт заслухаў даклад аб развіцці спорту ва ўмовах санкцый – аб інвестыцыях у спорт і выніках нашых атлетаў гаварылі ў Палацы Незалежнасці.
Беларускаму таварыству «Веды» – 75. Віншаванне Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб'яднанню накіраваў Прэзідэнт. З нагоды юбілею адбыўся экспертна-медыйны форум «Веды. Факты. Меркаванні» з удзелам нацыянальных і рэгіянальных экспертаў. Тэлеверсія размешчана на рэсурсах Белтэлерадыёкампаніі.
У Мінску з візітам парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Казахстан.
У Беларусі стартавала навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».
У Шклове сёння адкрыюць помнік заснавальніку мясцовага ўчастка чыгункі Апалону Крывашэіну.
Сталіцу ўпрыгожыла навагодняя ілюмінацыя.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.