Асноўныя тэмы:
Знайсці сваё месца: Беларусь зацікаўлена нарошчваць прысутнасць на азіяцкіх рынках.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы павысяць зарплаты медработнікам.
У Мінску назвалі лепшых урачоў краіны па выніках мінулага году.
Лепшых работнікаў лёгкай прамысловасці ўзнагародзяць у сталіцы.
Больш за 20 кампаній возьмуць удзел у мерапрыемствах у дзень электратранспарту сёння ля Нацыянальнай бібліятэкі.
Захаваць гістарычную праўду: у Гомелі адбылася прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа».
Сёння Вялікі тэатр Беларусі пачынае доўгачаканы летні фестываль «Вечары ў Нясвіжскім замку», а культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» завітаў у Навагрудак.
С яго імем звязаны дасягненні нашых спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах: юбілей сёння адзначае старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.