Асноўныя тэмы:
Спакойнае развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Украінай важна для абодвух бакоў – падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з украінскім дэпутатам Яўгенам Шаўчэнкам.
Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі абмяркуюць на дзелавым форуме ў Маскве, а ў Мінску пройдзе рэспубліканскі дзелавы форум па развіцці прадпрымальніцтва.
Унесены змяненні ў заканадаўства па пытаннях валютнага рэгулявання і кантролю.
Высока ацэнены намаганні нашай краіны ў якасці старшыні Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
У Беларусі створана Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.
Паласу для электробуса плануюць зрабіць пры рэканструкцыі дарогі ад Мінска да Лагойска.
Завяршыўся II і пачаўся ІІІ тур X рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.