Асноўныя тэмы:
45 каралеўскіх асоб, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, спікераў парламентаў – сёння ў Іерусаліме пройдзе Сусветны форум памяці Халакоста.
1 лютага чакаецца візіт Дзяржсакратара ЗША ў Мінск.
Прэзідэнтам Грэцыі ўпершыню абрана жанчына.
Асцярожна, вірус! Беларускія пагранічнікі ўзмацнілі санітарна-каранцінны кантроль у пунктах пропуску.
Да Дня беларускай навукі: заўтра адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці.
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі правёў сустрэчу з журналістамі ў Лідзе.
Турыстычныя магчымасці Беларусі прэзентуюць у Іспаніі.
Адправіць паштоўку бясплатна – сёння адзначаецца Дзень почырка або ручнога пісьма.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.