Асноўныя тэмы:
Ад эканомікі і інвестыцыйнай прывабнасці да праблемных пытанняў у будаўніцтве, медыцыне і адукацыі: Прэзідэнт правёў вялікую нараду з кіраўніцтвам Саўміна.
Зацверджаны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Захад маніпуюе правамі чалавека для атрымання пераваг у геастратэгічнай канкурэнцыі: Беларусь выступіла на панэльнай дыскусіі ААН у Жэневе.
Італьянскія грамадскія дзеячы, арганізацыі, журналісты прыйшлі да пасольства Польшчы ў Рыме. Яны супраць канфлікту ў цэнтры Еўропы і ненатуральнай варожасці ў дачыненні да Беларусі.
«Пайсці і не вярнуцца»: аповесць Васіля Быкава выйшла на іспанскай мове.
Сёння – Рэспубліканскае свята выпускнікоў ВНУ «На крылах мары» у новым фармаце — пад адкрытым небам каля сталічнага Палаца спорту. Беларускае радыё правядзе эфірную акцыю «Дзень выпускнікоў».
Курс на беларускі Версаль: сёння ў рэзідэнцыі Радзівілаў пачнецца фестываль «Вечары Вялікага тэатра ў Нясвіжскім замку».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.