Асноўныя тэмы:
У Санкт-Пецярбургу адбудуцца нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД. Прэзідэнт Беларусі ўжо знаходзіцца ў горадзе на Няве.
Перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы. Імя беларускага кандыдата на палёт у космас стане вядома у сераду.
Новая імпартазамяшчальная наменклатура: у НАН Беларусі адкрылася лабараторыя па распрацоўцы і вытворчасці электронных кампанентаў для мікраэлектронікі.
Вучэнні ратавальнікаў пройдуць сёння ў Нясвіжскім замку.
Беларуская чыгунка прызначыла больш за 130 дадатковых цягнікоў на час святаў.
Навагоднюю казку «Сузор'е Зубра ці як выратаваць Новы год» можна ўбачыць на сцэне Палаца Рэспублікі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.