Асноўныя тэмы:
Узгоднены ўсе 28 саюзных праграм, абмеркавана міжнародная тэматыка і зняты кавідныя абмежаванні з пасажырскіх перавозак – вынікі перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве.
Кіраўнік «Расатама» наведаў будпляцоўку другога энергаблоку БелАЭС.
Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2021» стартавалі на Абуз-Лясноўскім палігоне.
Кітайскую вакцыну ад COVID-19 у хуткім часе даставяць у Гродзенскі і Віцебскі рэгіёны.
Мінскія натарыўсы сёння пракансультуюць бясплатна.
Беларускі саюз жанчын правядзе першае пасяджэнне Савета старэйшын.
Эстафету патрыятычнага аўтапрабегу «Сімвал адзінства» прымае Магілёўская вобласць.
Друя Браслаўскага раёна адзначыць 635-годдзе.
Сёння – фінал конкурсу «Міс-Беларусь».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.