Асноўныя тэмы:
Новыя кропкі росту ўзаемадзеяння і канкрэтныя праекты ў гандлі, будаўніцтве і адукацыі. Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў далёкаўсходнія рэгіёны.
Выклікі і пагрозы бяспецы ў зоне адказнасці АДКБ абмяркуюць сёння ў фармаце відэаканферэнцыі.
Цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтым годзе стартуе 14 чэрвеня.
Экалагізацыя бізнесу: Мінпрыроды і адзін з беларускіх рытэйлераў сёння заключаць Пагадненне аб супрацоўніцтве па зніжэнні выкарыстання пластыка.
Скульптуру загінуўшым пры выкананні службовага абавязку ратавальнікам адкрыюць сёння у Мінску.
Фінал Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера» пачнецца сёння ў Гродне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.