Асноўныя тэмы:
Пад знакам вялікай палітыкі: у Сочы на тыдні пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД і Еўразійскага міжурадавага савета.
У Беларусі электрасеткі дачнікаў перададуць энергетыкам, пераход на дзяржбаланс прадугледжаны ўказам Прэзідэнта.
Мінпрыроды накіравала зварот у Камітэт Канвенцыі Эспа па пытанні агароджы ў Белавежскай пушчы.
Палякі незадаволены эканомікай і палітыкай уладаў – у краіне праходзіць маштабная акцыя пратэсту.
У Ізраілі 22-гі тыдзень масавых выступленняў супраць планаў рэформы судовай сістэмы.
«Папараць-кветку» пакажуць на бясплатнай экскурсіі падчас акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся».
Сёння Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай. Святочнае набажэнства ў Полацку ўзначаліць Мітрапаліт Веніямін.
У Летнім амфітэатры Маладзечна пачалася зборка сцэны-трансформера. Гала-канцэрт-адкрыццё Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі пакажа тэлеканал «Беларусь 1».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.