Асноўныя тэмы:
У пошуках стымулу для паглыблення супрацоўніцтва: Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Індыі – найбуйнейшага партнёра Беларусі ў Паўднёвай Азіі.
Сваё «чорнае золата»: трэцяе за сёлета нафтавае радовішча адкрыта ў Беларусі.
На шляху да кандытарскага кластара: «Чырвоны Мазыранін» і «Спартак» аб'яднаюцца.
Сучаснае пакаленне авіялайнераў: у Мінску прызямліўся новы Boeing-737 МАХ.
Масавая вакцынацыя ад каранавіруса стартавала ў сталіцы.
Таксама раскажам пра «Малітву за мір і адзінства», якая прагучыць на нашых хвалях, і з якімі песнямі ў космас адправіцца беларус Алег Навіцкі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.