Асноўныя тэмы:
Указам Прэзідэнта Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік надзелены паўнамоцтвамі віцэ-прэм’ера па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з краінай-суседкай;
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведае сёння з рабочым візітам Екацерынбург. Кіраўніка беларускага урада чакаюць на прамысловай выставе “ІНАПРАМ”;
У Пекіне адбыліся перамовы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з кітайскім калегам Ван І. Раскажам падрабязнасці;
Прэзідэнт Беларусі падпісаў навэлы ў законы па пытаннях дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
Другі беларускі маладзёжны парламенцкі форум пройдзе ў Мінску сёння. Форум аб'яднае больш за 160 маладых прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці;
Лета – самы папулярны сезон для падарожжаў. Самым масавым у нашай краіне стаў актыўны турызм.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.