Асноўныя тэмы:
Пра спорт у цэлым і аб развіцці беларускага футбола ў прыватнасці ішла размова ў Палацы Незалежнасці. На даклад да кіраўніка дзяржавы былі запрошаны тыя, хто адказвае за гэтую сферу.
Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама Беларусі адбудзецца сёння. Будуць падведзены вынікі выбараў, праведзеных у Адзіны дзень галасавання.
Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на граніцы з Беларуссю у аднабаковым парадку – Лаварышкес (сумежны Катлоўка) і Райгардас (сумежны Прывалка).
Якія магчымасці адкрываюцца перад уладальнікамі біяметрычных пашпартоў і ID-картак? Працэс лічбавізацыі дазваляе выконваць адміністратыўныя працэдуры, не выходзячы з дому.
На беларускім павільёне ВДНГ у Маскве сёння стартуюць дні Гродзенскай вобласці. У экспазіцыі будуць прадстаўлены прадметы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.