Асноўныя тэмы:
Пяць палігонаў і чатыры аэрадромы стануць пляцоўкамі для правядзення сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў. «Саюзная рашучасць-2022» стартуе сёння.
Авіябудаванне, навігацыйныя пломбы і не толькі. Сталі вядомыя тэмы міжурадавага савета ЕАЭС. Ён пройдзе напрыканцы лютага ў Нур-Султане.
На сувязі з беларусамі: старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правядзе сёння прамую тэлефонную лінію.
Цэны на плодаагароднінную прадукцыю знаходзяцца на асаблівым кантролі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшла палова беларусаў.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл «Крыніцы гістарычнай памяці» з вядомымі навукоўцамі.
Сёння свой 80-гадовы юбілей адзначае выдатны беларускі кампазітар Алег Чыркун.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.