Асноўныя тэмы:
Беларуская энергасістэма працягвае стабільную і надзейную працу пасля выхаду краін Балтыі з БРЭЛЛ. Айчынная энергасістэма сінхронна працуе з энергасістэмай Расіі.
Фінал «Снежнага снайпера» адбыўся ў «Раўбічах». Адзін з самых маштабных у нашай краіне дзіцяча-юнацкіх турніраў сабраў удзельнікаў з усіх рэгіёнаў.
«На носе» пасяўная. Гомельшчына актыўна рыхтуецца да веснавых палявых работ.
22700 прадстаўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа аздаравіліся ў санаторыях Прынёмання за мінулы год. Раскажам, па якіх крытэрыях выбіраюць беларускія здраўніцы.
У гэтыя выхадныя прайшла рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену для выпускнікоў беларускіх школ. Пачуем меркаванні абітурыентаў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.