Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у расійскую сталіцу, дзе запланаваны перамовы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
Першая беларуская жанчына-касманаўт Марына Васілеўская вернецца на радзіму сёння. 12 сутак яна правяла на Міжнароднай касмічнай станцыі.
2-мільённы сертыфікат адкрытага ключа электроннага лічбавага подпісу ўрачыста ўручылі ў Інфармацыйна-выдавецкім цэнтры па падатках і зборах.
У Беларусі да Дня перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны будзе аказана ўсебаковая падтрымка. Сёлета на выплаты дзяржава выдзеліць больш за 10 млн рублёў.
У нашай краіне да 20 красавіка працягнецца рэспубліканская акцыя «Адновім лясы разам». Свой унёсак у пасадку лясоў зрабілі і супрацоўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Нацыянальлная бібліятэка прапануе наведаць выставу «Лепшыя кнігі Беларусі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.