Асноўныя тэмы:
Ад калінінградскага транзіту да пытанняў абароны: Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову.
Беларусь на пляцоўцы ААН заклікала Польшчу знесці плот, які негатыўна ўплывае на экасістэму і ўвесь еўрапейскі рэгіён.
Бязвізам скарысталіся каля 115 тысяч замежнікаў. Да нас едуць з Літвы, Латвіі і Польшчы.
А для беларусаў можа змяніцца парадак выезду з краіны. Навацыі прапісаны ў новым законапраекце.
У Магілёве стартуе дзіцяча-юнацкі форум «Зялёны пасол» з удзелам школьнікаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Сербіі. Наколькі цікавяцца падлеткі дыпламатычнай службай? Абмяркуем тэму з арганізатарамі праекта.
Сёння Праваслаўная Царква адзначае памяць святых апосталаў Пятра і Паўла. Слова Мітрапаліта Веніяміна ў нашым эфіры.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.