Асноўныя тэмы:
Без адказу любыя правакацыі не застануцца! Рэакцыя Мінска на правакацыі Кіева на мяжы з Беларуссю. Агучым і меркаванні экспертнай супольнасці.
Эфектыўнасць развіцця аграпрамысловага комплексу краіны на прыкладах канкрэтных прадпрыемстваў і холдынгаў – у цэнтры ўвагі Прэзідэнта. Тры дні запар кіраўнік дзяржавы працаваў на паўдневым усходзе краіны.
Стратэгія і правільна спланаваная работа – шлях да добрых вынікаў. Гомельская вобласць за першае паўгоддзе прыбавіла ў аб’еме вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў і ўводу жылля.
Пытанні пенсійнага забеспячэння прадстаўнікоў сілавога блоку разгледжаны на пасяджэнні экспертнага савету пры Савеце Рэспублікі.
Каравай-фэст «Бацькава булка» адбудзецца на гэтым тыдні на Гродзеншчыне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.