Асноўныя тэмы:
Мінск і Ханой умацоўваюць сувязі. З афіцыйным візітам у Беларусі генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама То Лам. Адбыліся перамовы ў Палацы Незалежнасці.
Тым часам з рабочым візітам ў Беларусі і Прэзідэнт Зімбабвэ. Эмерсан Мнангагва наведаў Брэст.
Зацверджана праграма дзейнасці беларускага ўрада на 2025-2029 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр.
Вынікі сацыялагічнага даследавання чаканняў насельніцтва ад будучай пяцігодкі прэзентавалі ў БІСД. Які ён, вобраз Беларусі сучаснасці і будучыні?
У Беларусі распачалася маштабная рэспубліканская акцыя «Разам за моцную і здаровую сям’ю».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.